Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Указ Президент РБ 7 08.01.2013 Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2012 года



УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ студзеня 2013 г. № 7 Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2012 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, патрыятычнаму выхаванню моладзі, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка- маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2012 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе Друшчыца Сяргея Аляксандравіча, намесніка генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя», Краюшкінай Святланы Мікалаеўны, кіраўніка групы архітэктурнага аддзела № 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Праектрэстаўрацыя», Палуда Ірыны Паўлаўны, кіраўніка групы архітэктурнага аддзела № 1 адкрытага акцыянернага таварыства «Праектрэстаўрацыя», – за значны асабісты ўклад у распрацоўку праекта рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамбля XVI–XVIII стагоддзяў у г. Нясвіжы;

Дзятлоўскаму Ігару Міхайлавічу, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі «Радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў», – за практычную рэалізацыю ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

ігуменні Гаўрыіле (Глухавай Марыі Мікалаеўне), настаяцельніцы рэлігійнай арганізацыі «Свята-Ражджаства-Багародзічны стаўрапігійны жаночы манастыр у г. Гродна Беларускай праваслаўнай царквы», – за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць і дабрачынную працу па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны;

калектыву ўстановы «Гомельскi абласны дыягнастычны медыка- генетычны цэнтр з кансультацыяй «Шлюб i сям’я» – за значны ўклад у ахову здароўя насельніцтва, укараненне дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, зніжэнне перынатальнай і дзіцячай смяротнасці і інваліднасці;

Кульпекшу Віталю Генадзьевічу, дырэктару рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, – за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, захаванне і распаўсюджванне традыцый дабрачыннасці і міласэрнасці ў беларускім грамадстве.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2012 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Другие НПА

Указ Президент РБ №8 от 08.01.2013 О внесении изменений и дополнений в некоторые указы Президента Республики Беларусь Указ Президент РБ №9 от 08.01.2013 О некоторых вопросах совершенствования деятельности уголовно-исполнительной системы Министерства внутренних дел Указ Президент РБ №10 от 08.01.2013 О внесении дополнений в Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 512 Указ Президент РБ №11 от 08.01.2013 О признании утратившими силу некоторых декретов Президента Республики Беларусь и отдельных положений нормативных правовых актов Президента Республики Беларусь Постановление СМ РБ №1235 от 29.12.2012 О мерах по реализации Закона Республики Беларусь от 26 октября 2012 года "О республиканском бюджете на 2013 год" Постановление СМ РБ №1253 от 29.12.2012 Об утверждении республиканского плана мероприятий по проведению в 2013 году Года бережливости Решение КС РБ №Р-786/2012 от 26.12.2012 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О государственных пособиях семьям, воспитывающим детей" Решение КС РБ №Р-788/2012 от 26.12.2012 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О коммерческой тайне" Решение КС РБ №Р-789/2012 от 26.12.2012 Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь" Решение КС РБ №Р-791/2012 от 27.12.2012 О соответствии Конституции Республики Беларусь Закона Республики Беларусь "О внесении изменений и дополнений в Кодекс Республики Беларусь о земле"